Я не адношуся да занадта ўразьлівых людзей. Прынамсі, я сябе да і не адношу.
Але гэта...
Гэтую кнігу я магу чытац па 15 старонак запар -максымум. Далей камок у горле і сьлёзы, якія імкнешся з сябе ен выпусьціць -- сьлязьмі тут дакладна не дапаможаш.
Анна Паліткоўская. Другая Чэчэнская.
Гэта немагчыма пераказаць. Гэта трэба чытаць. Асабліва тым, хто за саюз з Расеяй.
Сукі.
Пасьля гэтага язык паварочваецца вінавацьці у фашызме эстонцаў? Якія, мітж іншым, на сваёй зямлі. І не забіваюць. Не гвалтуюць. Не кідаюць узімку ў ямы з вадой на тыдзень.
Ненавіжду. Я не шавіністка, не ксэнафобка, не нацыстка. Але людзей, якія робяць такія рэчы, можна толькі ненавідзець. І справа не ў нацыцянальнасьці -- а ў чалавечнасьці.
І самае страшнае -- ты нічога не можаш зрабіць. Адчуваньне бездапаможнасьці, няздольнасьці зьмяніць, выправіць, уратаваць, дапамагчы...
Кожнае слова гэтай кнігі прасякнутае гэтым адчуваньнем -- болю ад таго, што не маеш што аказаць людзям, якія з мальбой глядзяць на цябе. Яна рабіла ўсё, што магла. Нават больш.
Забойства Анны Паліткоўскай было дэманстратыўным.
Настолькі наглае, відавочнае...
І не ад браку прафесіяналізму і ўменьня працаваць "чыста".
Гэта паказальнае пакараньне сьмерцю. У навуку іншым. Вельмі па-расейску, не?
"І так будзе з кожным, хто асьмеліцца..."
Пуцін горш за Лукашэнку.
Пуцін спакойны, упэўнены ў сабе, як можа быць упэўненым у сабе той, хто мае сапраўдную моц. Ён халодна і дакладна дасягае сваіх мэтаў, ветліва апранаючы дэмакратычную ўсьмешку -- "няхай цешацца".
І гэта страшна. Што можна супроцьпаставіць моцы зброі?
Правы чалавека? Канстытуцыю? Журналісцкую акрэдытацыю?
Не сьмяшыце.